Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Слоніме зрываюць агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча

01/03/06

Сябры агітацыйнай групы Аляксандра Мілінкевіча развешвалі агітацыйныя матэрыялы ў месцах непасрэдна вызначаных раённай выбарчай камісіяй. Праз два дні агітацыйных матэрыялаў практычна нідзе няма – іх пазрывалі.

Радыё Свабода, спасылаючыся на кіраўніка ініцыятыўнай групы Івана Шэгі, паведамляе, што зрывалі матэрыялы работнікі ўстановаў і прадпрыемстваў па загаду кіраўніцтва.

Сёння Іван Шэга нясе скаргу ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

У Слоніме дагэтуль агітацыйных матэрыялаў не вывешвалі ні за воднага з іншых кандыдатаў, хаця подпісы збіралі за ўсіх.


Усе навіны