Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч назваў 2 сакавіка "вырашальным днём"

01/03/06

Сёння, 1 сакавіка, на прэсавай канфэрэнцыі кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч выказаў нязгоду з заявай старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая нэгатыўна ацаніла ягоны пляны правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў Мінску а 18-й гадзіне 2 сакавіка на плошчы Свабоды.

Спадар Мілінкевіч зазначыў, што выбарчае заканадаўства дазваляе сустракацца з выбарцамі ва ўсіх публічных месцах і гарадскім уладам было паведамлена загадзя аб месцы і часе заўтрашняй сустрэчы.

 - Заўтра вырашальны дзень у нашых адносінах да таго, што адбываецца ў краіне, да правядзення палітычнай кампаніі. Калі ўлада выкарыстае сілу і не дасць нам сустрэцца з нашымі выбарцамі, то мы пакідаем за сабою права на адэкватныя захады, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч на прэсавай канферэнцыі.

Паводле радыё Свабода, Аляксандр Мілінкевіч не канкрэтызава
ў, якія захады ён мае на ўвазе, зазначыў толькі пра іхны негвалтоўны характар.


Усе навіны