Гамельчукі выступілі ў абарону моладзевых лідэраў
Актывсіты Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора, Зінаіда Шуміліна, Леанід Судаленка накіравалі ад свайго імя заявы ў Генеральную пракуратуру па факту скрадання ў Беларусі моладзевых актывістаў. Цягам апошніх тыдняў мелі месца выпадкі скраданні моладзевых лідэраў Зміцера Дашкавіча, Артура Фінькевіча, Насты Палажанка, Дзяніса Карнова. Гомельскія актывсіты просяць разабрацца па гэтых фактах і ўзбудзіць крымінальную справу.
– Гэтыя дзеянні ўладаў – сведчанне яе слабасці. Моцныя так сябе не павядзяць, – каментуе свой крок Зінаіда Шуміліна. – Але, тым ня менш, мы не павінны быць простымі назіральнікамі, заўтра могуць і кожнага з нас схапіць і адвесці ў нейкі лес. Трэба прымушаць уладу адказваць за свае ўчынкі.
На думку Уладзіміра Кацоры кожны сумленны чалавек павінен адрэагаваць на ціск у адносінах да моладзевых лідэраў:
– Вядома хто стаіць за гэтымі выкраданнямі. І тут размова ідзе пра грамадзян Беларусі, якія не абараняюцца дзяржавай. Нельга забываць і пра тое, што і Дашкевіч, і Фінькевіч – лідэры арганізацый, якія знаходзяцца ў кааліцыі з Рухам “За Свабоду”. Пагэтаму ў першую чаргу “рухаўцы” павінны распачаць кампанію па абароне сваіх саюзнікаў.
Леанід Судаленка мяркуе, што бяздзейнасць міліцыі ў гэтым выпадку сведчыць пра зацікаўленасць улады ў выкраданнях:
– Гэтыя выпадкі з’яўляюцца актамі запалохваньня дэмакратычных лідэраў – лічыць Леанід Судаленка. - Я падтрымліваю распачатую кампанію салідарнасці з пацярпелымі. Той факт, што міліцыя нічога не робіць, каб знайсці і пакараць вінаватых, паказвае, што ў гэтым зацікаўлена сама ўлада.
Усе навіны



