ЕНП аднагалосна прыняла рэзалюцыю па Беларусі
У рэзалюцыі Еўрапейскай Народнай партыі даецца ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, згадваюцца апошнія факты ціску на грамадзянскую супольнасць, а таксама ўтрымліваецца заклік да ўладаў паважаць грамадзянскія правы.
На бліжэйшай пленарнай сесіі Еўрапарламента, якая адбудзецца праз тыдзень у Страсбургу, вырашана разгледзіць беларускае пытанне.
Нагадаем, падчас свайго выступу на кангрэсе 10 снежня Аляксандр Мілінкевіч выказаў занепакоенасць, што Еўрапейскі парламент не ўключыў у парадак дня свайго пленарнага паседжання рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. На думку палітыка, лёс дэмакратыі ў Беларусі залежыць ад скаардынаванай дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці і аб’яднанай Еўропы. Вельмі важна, каб аб’яднаная Еўропа па-ранейшаму няўхільна адстойвала маральныя прынцыпы пры рэалізацыі палітыкі дыялогу з нашай краінай.
Тэкст рэзалюцыі ЕНП па-ангельску.
Усе навіны



