Пікет да Дня правоў чалавека: ні дазволу, ні забароны
Баранавіцкія прыхільнікі “Руху “За Свабоду” не дачакаліся ад гарвыканкаму афіцыйнага адказу на заяву з просьбай дазволіць пікет 10 снежня.
Па словах актывіста Руху "За Свабоду" Віктара Сырыцы, падчас папярэдняй размовы супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Валер Пузікаў паведаміў, што гарвыканкам дазволіў правядзенне пікета, але не ў цэнтры (як прасілі заяўнікі), а ў старым парку. Аднак, дэмакратычныя актывісты так і не дачакаліся ад уладаў афіцыйнага адказу на сваю заяўку.
− Такое, калі Баранавіцкі гарвыканкам не паведаміў пісьмова аб сваім рашэнні наконт правядзення пікета, у нас здараецца ўпершыню. Паколькі мы не атрымалі дазволу на пікет, Міжнародны дзень правоў чалавека мы адзначылі раздачай тэкста Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўлётак, прысвечаных правам чалавека. Мы таксама падаравалі Баранавіцкай Цэнтральнай бібліятэцы імя Валянціна Таўлая 5 кніг па вывучэнню правоў чалавека, − кажа актывіст Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца.
Усе навіны



