English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Беларусь застаецца ў парадку дня аб'яднанай Еўропы

10/12/09

Еўрапарламент вернецца да разгляду рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі на наступным тыдні.


Рашэнне прэзідыуму ЕП вярнуцца да разгляду беларускага пытання стала вынікам сустрэч Аляксандра Мілінкевіча падчас Кангрэсу Еўрапейскай Народнай партыі, а таксама ягоных папярэдніх зваротаў ды прыняцця рэзалюцыі па Беларусі Кангрэсам ЕНП.


Прэзідыум Еўрапейскага парламенту разглядзець рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі падчас пленарнага паседжання на наступным тыдні ў Страсбургу. За аснову рэзалюцыі Еўрапарламенту будзе прынятае рэзалюцыя ЕНП, прынятая аднагалосна. Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што прынятае рашэнне мае вялікае значэнне для нашай краіны.


У рэзалюцыі Еўрапейскай Народнай партыі даецца ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, згадваюцца апошнія факты ціску на грамадзянскую супольнасць, а таксама ўтрымліваецца заклік да ўладаў паважаць грамадзянскія правы.


Сёння Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у Саміце ЕНП, у якім бяруць удзел кіраўнікі 13 урадаў, а таксама лідэры правацэнтрысцкіх партыяў краінаў ЕЗ і краінаў партнёраў.  Саміт ключавых еўрапейскіх палітыкаў з'яўляецца выніковай падзеяй кангрэсу ЕНП, які адбываецца 9-10 снежня ў Боне.


Усе навіны