English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Частка канфіскаваных рэчаў Руху "За Свабоду" вярнулася да гаспадароў (фота)

17/12/09

Канфіскат з'явіўся ў продажы па смешных коштах. Аднак, адміністрацыя гандлёвага дому "Усходні" дазваляе выкупаць далёка не ўсё.


У прыватнасці, актывісту Руху "За Свабоду" Аляксею Кавальцу адмовілі ў вяртанні знішчальніка дакументаў.


− Мы ўжо пачалі афармляць дакументы на набыццё рэчаў, якія былі канфіскаваныя ў красавіку. Сярод іх столевыя свяцільнікі, насценны гадзіннік, мікрахвалёўка, некаторую мэблю, знішчальнік паперы, і раптам нам паведамілі, што знішчальнік прадаць нам не могуць. Маўляў, яны займаюцца дабрачыннасцю і некаторыя рэчы, у тым ліку знішчальнік дакументаў, будуць перададзены ў дом састарэлых, − распавядае Аляксей Кавалец.


Як стала вядома, лёсам канфіскаванай у Руху "За Свабоду" маёмасці цікавяцца не толькі актывісты і гаспадыня кватэры.  У прыватных размовах стала вядома, што продаж некаторых рэчаў спынены на просьбу невядомай асобы да кіраўніцтва гандлёвага цэнтру.


Кошты на некаторыя выстаўленыя на продаж прадметы сімвалічныя. Напрыклад, калі мікрахвалёўка LG прадаецца за 280 тыс. рублёў, то прадстаўнічы пісьмовы стол, за якім працаваў Аляксандр Мілінкеівіч, вытаўлены за 60 тыс. рублёў. Вядома таксама, што канфіскаваныя кампутары знаходзяцца ў разукамплектаваным стане.

  


Усе навіны