Грамадскія слуханні па Севастопальскаму парку
17/12/09
Актывісты Руху "За Свабоду" заклікаюць мінчукоў выказаць сваё стаўленне да планаў уладаў па забудове зялёнай зоны.
Грамадскія слуханні, прысвечаныя сітуацыі вакол планаў забудовы Севастопальскага парку адбудуцца 17 снежня а 19.00 у актавай зале сярэдняй школы №70 (вуліца Каліноўскага д. 34).
Актывісты Руху "За Свабоду" запрашаюць далучыцца да ўдзелу ў слуханнях ўсіх зацікаўленых асобаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (+375 29)1694811 (Юрый Меляшкевіч), (+37529)7860378 (Віктар Янчурэвіч).

Усе навіны



