Чыноўнікам паведамілі пра перавагі еўраінтэграцыі
Актывісты Руху “За Свабоду” разаслалі ў шэраг урадавых устаноў буклет “Еўропа для беларускіх дзяржаўных службоўцаў”.
Буклет падрыхтаваны ў межах правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму 14 лістапада. Ён змяшае канкрэтны спіс перавагаў з тлумачэннем, якія атрымліваюць беларускія чыноўнікі ў выніку больш шчыльнай інтэграцыі з Еўрапейскім звязам. Сярод яўных плюсаў – пашырэнне кантактаў з еўрапейскімі калегамі, магчымасць падвышаць кваліфікацыю, засваенне і выкарыстанне перадавых тэхналогіяў, падвышэнне ролі рэгіянальных органаў улады і іншыя. У буклеце таксама змешана інфармацыя пра некаторыя міжнародныя праграмы.
– Мы адправілі больш за 100 лістоў у асноўныя беларускія ўстановы і арганізацыі рэспубліканскага і абласнога ўзроўню. Бліжэйшым часам плануем павялічыць базу рассылкі у некалькі разоў за кошт уключэння у яе адрасоў раённых структураў улады, – паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” па Мінску Юрась Меляшкевіч.
На дадзены момант буклету дасланыя ў Палату прадстаўнікоў, Савет рэспублікі, Канстытуцыйны, Вярхоўны суды, ЦВК, міністэрствы і камітэты беларускага ураду, канцэрны, гарвыканкамы і аблвыканкамы, ды шэраг іншых устаноў.
– Інфармацыя, якая змешчана ў буклеце на сённяшні дзень дастаткова запатрабаваная. Беларускія службоўцы і менеджэры пакуль недастаткова ведаюць пра тыя выгоды, якія дае супрацоўніцтва з ЕЗ пры рэалізацыі тых ці іншых праектаў. Вельмі важна, каб у чыноўнікаў было пазітыўнае бачанне еўраінтэграцыйных працэсаў. Менавіта таму мы арганізуем гэтую рассылку, – дадае Юрась Меляшкевіч.
Усе навіны



