Створаны сайт Таварыства аховы помнікаў
Рэсурс http://pomniki.budzma.org з'явіўся пры падтрымцы агульна-нацыянальнай кампаніі "Будзьма".
− Раней у таварыства была невялічкая старонка на сайце radzima.org. У сувязі з тым, што мы не маглі яе самастойна папаўняць (інфармацыя выстаўлялася адміністратарам сайту), нам бракавала аператыўнасці. На новым сайце кожны дзень з'яўляюцца папаўненні па самых розных раздзелах, − кажа актывіст Руху "За Свабоду", старшыня ГА Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Сайт http://pomniki.budzma.org змяшчае раздзелы "Актуаліі", "Вайсковы пошук", "Дакументы", "Даследаванні", "Заканадаўства", "Мерапрыемствы", "Метадалогія" і іншыя. Маецца архіў і календар.
− Наш сайт у нейкім сэнсе метадычны. Мы збіраем і выстаўляем нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, метадычныя матэрыялы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама міжнародныя дакументы на гэтую тэматыку, − дадае Антон Астаповіч.
Усе навіны



