English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пінчукі прымусілі камунальныя службы прыбіраць пад'езды

24/12/09

Актывісты Руху “За Свабоду” накіравалі адпаведныя звароты ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а калі гэта не дало выніку − у пракуратуру.

 

− Да нас звярнуліся жыхары дома № 64 па вул. ІПД. Іх жытло капітальна не рамантавалася больш за 40 год. Прыборка прылеглай тэрыторыі і пад’ездаў на рэгулярнай аснове не праводзілася. Мы накіравалі звароты ў адпаведныя інстацыі. Днямі прыйшлі адказы з пракуратуры і Міністэрства аховы здароўя, якія нас задаволілі. Заўважныя таксама пэўныя зрухі: прынамсі дамы па вуліцы ІПД пачалі рэгулярна прыбіраць, − распавядае актывсіт Руху “За Свабоду” Юры Бахцераў.

 

Пракуратура ўстанавіла, што ДУ “Пінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” парушыў дэкрэт кіраўніка краіны ад 14.01.2005 №2 “Пра ўдасканаленне працы з насельніцтвам”. Адказныя за гэта асобы былі пакараныя штрафам у 2 базавых велічыні.

 

У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пацвердзіліся факты парушэння СанПіН “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, абталявання і ўтрымання жылых дамоў” з боку ЖЭС № 1. У адносінах да начальніцы ЖЭС ініцыявана адміністратыўная справа.


Усе навіны