English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

“Астравок жыцця” ў Віцебску (фота)

05/01/10

Актывісты Руху "За Свабоду" праводзяць кампанію па падтрымцы бяздомных.


Віцебскія актывісты Руху, якія арганізавалі дабрачынны клуб “Гармонія”, распачалі кампанію па падтрымцы абяздоленых “Астравок жыцця”.


Удзельніцы клуба перыядычна выязджаюць у горад, каб пакарміць гарачай стравай бяздомных людзей і тых хто з-за адсутнасці сродкаў вымушаны стаяць на вуліцы каля царквы ці крамы і прасіць ахвяры.


Удзельнікі акцыі разумеюць, што сціплая страва – гарачая бульба, альбо каша з кавалкам каўбасы і гарбатай – не вырашаць праблему бяздомных, але актывісты спадзяюцца хоць неяк падтрымаць абяздоленых ў гэтыя марозныя дні.


− Асноўная  мэта гэтай кампаніі – звярнуць увагу  ўладаў на людзей, якія ня маюць даху над галавой, ежы і цёплай вопраткі. Гэта асабліва важна, таму што ў Віцебску няма ані дзяржаўнаў, ані грамадскай структуры, якія клапаціліся б аб лёсе бяздомных і галодных, − лічыць каардынаар Руху "За Свабоду"  па Віцебшчыне Хрыстафор Желяпаў.

  


Усе навіны