English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч выказаў салідарнасць з А.Казуліным

02/03/06

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч зрабіў заяву ў сувязі са збіццём кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, яго давераных асобаў і журналістаў.

 

Заява кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча

 

“Сёння ўлада прадэманстравала свае хамскія адносіны і непавагу да закона,  правоў чалавека і чалавечай годнасці.

 

Падчас рэгістрацыі дэлегатаў так званага усебеларускага народнага сходу ў сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў супрацоўнікамі сілавых структур былі жорстка збітыя кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, яго давераныя асобы і журналісты.

 

Я расцэньваю дзеянні ўлады як грубае парушэнне Канстытуцыі, Выбарчага кодэксу і законаў Рэспублікі Беларусь. Згодна артыкулу 74 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, “кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з часу іх рэгістрацыі маюць роўныя правы выступаць на перадвыбарчых і іншых сходаў, нарадах і пасяджэннях”.

  

У сувязі з гэтымі падзеямі я заяўляю наступнае:

 

Выбары сталі фарсам, дэкарацыяй. Разумеючы, што спроба А.Лукашэнкі абрацца на трэці тэрмін незаконна, улада перастала выбіраць сродкі ў дачыненні да ўсіх, хто думае інакш.

 

Дзеянні сілавых структур з’яўляюцца грубым парушэннем Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатары і канкрэтныя выканаўцы збіцця павінны несці крымінальную адказнасць і я ўпэўнены, што раней ці пазней яны панясуць адказнасць.

 

Улада панічна баіцца дэмакратычных выбараў. Яна разумее, што ўжо не здольная выйграць выбары ў адкрытай канкурэнтнай барацьбе, таму ідзе на парушэнне законаў і рэпрэсіі ў дачыненні да сваіх апанентаў.

 

Я салідарны з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным ды іншымі людзьмі, якія пацярпелі ад незаконных дзеянняў сілавых структур. Закон і праўда па нашым баку і мы адстаім сваё права жыць у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі."


Усе навіны