Свята Божага Нараджэння на роднай мове (фота)
10/01/10
Сябры Руху “За Свабоду” разам з партнёрамі з жаночых аб’яднанняў “Гармонія” і “Ульяна”, ГА БНФ “Адраджэнне” зладзілі ў Віцебску беларускамоўную Ялінку.
Для гэтага свята дзеці вывучылі беларускія вершы і спевы. дзед Мароз і Снягурка арганізавалі беларускамоўныя конкурсы, у якіх з ахвотай узялі ўдзел і малыя, і дарослыя. Шчодры дзед Мароз нікога не абмінуў падарункамі.
Кульмінацыя свята – карагод з Дзедам Марозам пад спеў “Жыла-была яліначка” выклікаў усеагульнае захапленне.




Усе навіны






