У Пінску створана брыгада па прыборцы пад'ездаў
Дзякуючы намаганням актывістаў Руху "За Свабоду", з 1 студзеня камунальныя службы горада ўзялі ў штат прыбіральшчыкаў дадаткова 23 чалавекі.
− Спачатку прыборкі пад'ездаў дамагліся жыхары дома № 64 па вуліцы ІПД. Цяпер гэтая практыка распаўсюджваецца на ўвесь горад. Створана адмысловая брыгада: у штат КУПП ЖКХ горада Пінска прынятыя 23 прыбіральшчыка, − кажа актывіст Руху "За Свабоду" Пінска Юры Бахцераў.
Паводле актывіста, камунальшчыкі сталі рэагаваць на звароты людзей больш аператыўна, і, па магчымасці хутка выпраўляць недахопы. Напрыклад, у тамбурах і каля пад'ездаў дома № 63 не было асвятлення. Праз дзень пасля вуснага звароту жыхароў сітуацыя была выпраўлена.
− Зараз да нас прыслухоўваюцца. Жыхары зразумелі, што, калі аб'яднаюцца, здолеюць дасягнуць многага, − дадае Юры Бахцераў.
Усе навіны



