English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Служыць, а не выслужвацца

13/01/10

Намеснік начальніка міліцыі Пінскага ГАУС, які вызначаўся актыўным пераследам дэмакратычных актывістаў, стаў… участковым.


Пра гэта стала вядома з надзейных крыніцаў пінскаму каардынатару Руху "За Свабоду" Юрыю Бахцераву.


− Былы намначальніка міліцыі спадар Вікулаў кіраваў скандальна вядомай аперацыяй па абясшкоджванню так бы мовіць "асабліва небяспечнага парушальніка грамадскага парадку" Канстанціна Чувака летась у ліпені. Тады, а сёмай раніцы міліцыянты праніклі ў кватэру актывіста з дапамогай будаўнічага пад'ёмніка, каб правесці там пеатрус. Зараз гэтага міліцэйскага начальніка панізілі ў пасадзе, што нас безумоўна цешыць. Няхай гэта будзе урокам іншым. Міліцыянты мусяць памятаць, што іх задача − служыць народу, бараніць яго ад злачыннасці, а не змагацца з іншадумцамі, − кажа пінскі актывіст Руху "За Свабоду" Юры Бахцераў.


Нагадаем, прычынай эктравагантнага візіту стражаў парадку да актывіста Руху Канстанціна Чувака у ліпені стаў распаўсюд некалькіх экземпляраў незалежнай "Пінскай газеты" на мясцовым рынку "Сонечны".   Міліцыянты у той дзень канфіскавалі ў актывіста перапіску з чыноўнікамі, судамі, палітычную літаратуру, дыскі і разам з адзінаццацімесячным дзіцём павезлі ў Пінскі ГАУС для дачы тлумачэнняў.


Усе навіны