English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў узнагароджаны пудам мёду (фота)

15/01/10

У Пружанах 14 снежня адбылося ўручэнне мядовай літаратурнай прэміі.

 

Цырымонія ўручэння прэміі, якая заснаваная пружанскім прадпрымальнікам Мікалаем Папекам, адбываецца ў Пружанах штогод, пачынаючы з з 2001-га.


Мядовую прэмію (пуд мёду і дыплом) за 2009 год атрымаў баранавіцкі паэт Алесь Корнеў за зборнік вершаў “Неўтаймаваны сексафон”.

 

− Алесь Корнеў – адзін з самых стваральных паэтаў Берасцейскай вобласці. Ён – аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў вершаў. У такіх зборніках як “Услед за ластаўкай”, “Грае раніца зару” Алесь Корнеў апявае пра прыгажось роднай зямлі і яе людзей. А ў зборніку вершаў “Крыжы зямелькі нашае” аўтар у вершавальнай форме паказвае трагічна-гераічную гісторыю нашай зямлі, − кажа актывіст “Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца.

 

Паводле Віктара Сырыцы, паэт Корнеў (па прафесіі доктар-гінеколаг) найбольш праславіўся любоўнай лірыкай, раскрыццём інтымных адносінаў паміж мужчынай і жанчынай. Пра такое прыгожае каханне апяваецца ў зборніках вершаў “Жаночыя напевы”, “Пад зоркай Мілавіцай”, “Неўтаймаваны сексафон”. Тут майстар прыгожага слова піша не пра родны куточак, палі і лугі, не пра цяжкую беларускую долю, сенажаці, хаты ды лясы. Гэтыя вершы, найперш, пра каханне, пра эротыку, якой здаўна не хапае беларускай паэзіі.

 

Усе прыхільнікі роднага слова шчыра віншуюць спадара Алеся Корнева з прыгожай і заслужанай узнагародай.

  

 

 


Усе навіны