English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Грамадскасць Мінску супраць віна-гарэлачнай крамы

18/01/10

Мінскія актывісты Руху "За Свабоду" распачалі кампанію супраць ініцыяванага Мінгандлем неабмежаванага продажу алкаголю ў краме "Азарэнне".


У Фрунзенскім раёне сябры Руху “За Свабоду” і ІКУ “Правы альянс” пачалі цэнтралізаваную кампанію “Цвярозы позірк” супраць алкагалізацыі насельніцтва і за забарону кругласуткавага продажу алкаголя.


З лета 2009 года па вуліцы Бельскага, д. 69 пачаў працаваць начны аддзел магазіна № 28 ТАА «Азарэнне». Кругласуткава і бесперабойна ў мікрараёне адбываецца гандль алкагольнай прадукцыяй.


Месцазнаходжанне магазіна ператварылася ў месца збору асыцыяльных элементаў. Праходзіць побач з «начніком» у цёмны час сутак стала для жыхароў проста небяспечна. Праз нездаровы мікраклімат раёна да п'янства далучаюцца непаўнагадовыя. Побач з магазінам знаходзіцца СШ № 38 г. Мінску, якая цяпер мае рэпутацыю «цяжкай» сярод навучальных устаноў Фрунзенскага раёна.


Жыхары раёна неаднаразова звярталіся калектыўна і паасобку да органаў улады с просьбай спыніць працу «начніка» і вярнуць спальнаму мікрараёну былую стабільнасць і спакой, але ўвесь час сутыкаліся з непаразуменнем. Справа ў тым, што ТАА «Азарэнне» з'яўляецца спадкаемцам існаваўшага ў гады БССР Фрунзенскага райхарчгандлю, большая частка якцый якога дагэтуль належыць дзяржаве. Як заявіў дэрэктар ТАА «Азарэнне» сп. Пучыла, загад на адкрыццё «начніка» прыйшоў з Мінстэрства гандлю і знаходзіцца на кантролі самога міністра. «В деле серьезныя люди и вы вряд ли чего-то добьетесь,» − выказалася ў прыватнай размове адна з супрацоўніц крамы.


Аднак, грамадскаць Фрунзенскага раёну сталіцы не апускае рукі. Актывісты распаўсюджваюць матэрыялы, вядзецца збор подпісаў грамадзянаў, падрыхтаваны лісты ў органы ўлады.


Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, крытычны паказчык ужывання алкаголю для любой нацыі 8 літраў чыстага спірта на душу насельніцтва. Калі нацыя дасягнула такога парога, то абавязкова будуць сумныя дэмаграфічныя наступствы.


Рэспубліка Беларусь ужо даўно пераўзышла гэты небяспечны паказчык. На сённяшні дзень у нашай краіне ўжываецца, згодна афіцыйных звестак, 12, 87 літраў чыстага спірту на душу насельніцтва, што складае прыкладна 52 бутэлькі гарэлкі на аднаго чалавека ў год! І гэта без уліку без уліку самагонкі, якая з’яўляецца галоўным сродкам гандлю і плацяжу на беларускай вёсцы.


Дэмаграфічны крызіс, маргіналізацыя насельніцтва, высокая смяротнасць, злачыннасць-вось далёка няпоўны спіс праблемаў да якіх прыводзіць злаўжыванне алкаголем.


На першы погляд беларуская ўлада змагаецца з алкагольнай бядой. Будуюцца лядовыя палацы, вядзецца прапаганда здаровага ладу жыцця, прынята дзяржаўная праграма па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, на прадпрыемствах і ўстановах, пры адміністрацыях раёнаў і гарадоў створаны адмысловыя камісіі. У цэнтр сцякаюцца бойкія справаздачы, якія радуюць вока і даюць спадзяванне на тое, што наша “сильная и процветающая» будзе яшчэ і “трезвой”.


Аднак, манаполія на гандль алкаголем на Беларусі належаць дзяржаве, большасць вытворцаў-таксама дзяржаўныя прадпрыемствы, Беларусь − адзіная ў СНД краіна, дзе разліваецца таннае пладова-ягаднае віно. Пасля прыняцця Дзяржаўнай праграмы па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам вытворчасць “чарніла” толькі вырасла, а ў ліку 10 найбольш буйных падаткаплацельшчыкаў Беларусі значацца два лікера-гарэлачныя заводы–менскі “Крышталь” і завод у г. Клімавічы.


Дэкларуюцы барацьбу з пъянствам, улады не спяшаюцца адмаўляцца ад даходаў, атрыманне якіх ставіць пад пагрозу здароўе і будучыню беларуска нацыі.


Усе навіны