Рух дапаможа чыноўнікам зразумець перавагі еўраінтэграцыі
Мінскія актывісты Руху "За Свабоду" арганізавалі рассылку буклетаў "Еўропа для беларускіх дзяржаўных службоўцаў" па 1000 адрасах.
Буклеты "Еўропа для беларускіх дзяржаўных службоўцаў", падрыхтаваныя ў межах Беларускага Еўрапейскага Форуму дасланыя ў адміністрацыі раёнаў сталіцы і іх аддзелы, пракуратуры, юрыдычныя кансультацыі, суды, мінскія сярэднія школы, ВНУ, навукова-даследчыя інстытуты, ЖЭСы, РУУСы, лякарні, ЗАГСы, службы занятасці і сацыяльнай абароны.
− Мы робім рассылку, каб нашы чыноўнікі і службоўцы ведалі пра магчымасці, якія ім дае паўнавартасны ўдзел нашай краіны ў праграме "Усходняе партнёрства", больш глыбокая інтэграцыя ў Еўразвяз. Мы хочам, каб чыноўнікі добра разумелі каштоўнасці, якія адстойвае Рух "За Свабоду", − кажа адзін з удзельнікаў мерапрыемства актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Красноў.
Паводле мінскага каардынатара Руху "За Свабоду" Юрася Меляшкевіча, арганізацыя гатова супрацоўнічаць з дзяржслужбоўцамі ў пытаннях інтэграцыі нашай краіны ў еўрапейскую супольнасць і ўсяляк спрыяць гэтаму.

Усе навіны



