Берасцейскія дэмакраты дамовіліся пра каардынацыю дзеянняў падчас мясцовых выбараў
Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый падпісалі адпаведнае кааліцыйнае пагадненне.
Кааліцыйнае пагадненне падпісалі прадстаўнікі Руху "За Свабоду" (Зміцер Трэцяк), Партыі БНФ (Зміцер Шыманскі), БХД (Зміцер Шурхай), адной з раённых арганізацый АГП (Уладзімір Радзівончык) ды іншых структур. Кааліцыя адкрытая да супрацы з іншымі палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, незалежнымі прафсаюзамі і грамадскімі ініцыятывамі, якія падтрымліваюць мэты і задачы Пагаднення.
Пагадненне заключана на перыяд правядзення выбараў у мясцовы савет 2010 году. Стваральнікі дакумента разглядаюць мясцовыя выбары, як сацыяльна-палітычную кампанію. Прадстаўнікі дэмакратычных структураў дамовіліся вылучаць дэмакратычных прэтэндэнтаў па прынцыпу "адна акруга − адзін голас", ладзіць сумесныя інфармацыйна-агітацыйныя мерапрыемствы ў межах выбарчай кампаніі і падтрымліваць усіх кандыдатаў дэмакратычных поглядаў. Для каардынацыі дзеянняў кааліцыі ствараецца Рада.
Усе навіны



