Актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча падазраюць у тэрарызме
У актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне Васіля Бязмена канфіскавалі матэрыялы з уласнага архіва, сістэмны блок кампутара і дыскеты.
Васіль Бязьмен запатрабаваў, каб дазволілі падчас ператрусу прысутнічаць ягонаму адвакату, але міліцыянты адмовілі.
Сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне занепакоеныя яшчэ адной акалічнасьцю - на працягу дня яны не здолелі знайсці кіраўніка групы Сяргея Ляшкевіча. Ягоны тэлефон не адказвае. Апошні раз Сяргей Ляшкевіч патэлефанаваў Васілю Бязмену яшчэ ў абед і паведаміў, што ідзе ў пракуратуру. Ён хацеў пацікавіцца лёсам скаргі, якую напісаў на супрацоўнікаў міліцыі. Тыя на працягу тыдня, па словах Васіля Бязмена, затэрарызавалі яго, безпадстаўна кожны дзень выклікалі ў пастарунак праз тэлефон, а таксама наведваліся на кватэру.
Учора Сяргей Ляшкевіч быў у міліцыі. Намеснік начальніка аддзела аховы і правапарадку абвінаваціў яго ў расклейванні інфармацыйных улётак, у якіх паведамлялася месца і час сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам. Ён не прывёў ніякіх доказаў, што гэта рабіў Сяргей Ляшкевіч, але ў той самы час папярэдзіў яго, што пратакол ужо складзены і перададзены ў адміністрацыйную камісію.
Усе навіны


