English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча падазраюць у тэрарызме

03/03/06

У актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне Васіля Бязмена канфіскавалі матэрыялы з уласнага архіва, сістэмны блок кампутара і дыскеты.


Ператрус працягваўся больш трох гадзінаў. Міліцыянты прад’явілі пастанову пракурора і запрапанавалі, каб Васіль Бязмен прадставіў выбуховыя рэчывы. Яны паведамілі, што ператрус праводзіцца ў сувязі з крымінальнай справай, якая ўзбуджана па факце тэрарызму. Што гэта за справа і якое дачыненне да яе мае Васіль Бязмен, не патлумачылі. Хаця, як заўважае Васіль Бязмен, відавочна, што выбуховых рэчываў ніхто не шукаў, перавярнулі ўсю бібліятэку і архіўныя паперы.

Васіль Бязьмен запатрабаваў, каб дазволілі падчас ператрусу прысутнічаць ягонаму адвакату, але міліцыянты адмовілі.


Сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне занепакоеныя яшчэ адной акалічнасьцю - на працягу дня яны не здолелі знайсці кіраўніка групы Сяргея Ляшкевіча.
Ягоны тэлефон не адказвае. Апошні раз Сяргей Ляшкевіч патэлефанаваў Васілю Бязмену яшчэ ў абед і паведаміў, што ідзе ў пракуратуру. Ён хацеў пацікавіцца лёсам скаргі, якую напісаў на супрацоўнікаў міліцыі. Тыя на працягу тыдня, па словах Васіля Бязмена, затэрарызавалі яго, безпадстаўна кожны дзень выклікалі ў пастарунак праз тэлефон, а таксама наведваліся на кватэру.


Учора Сяргей Ляшкевіч быў у міліцыі. Намеснік начальніка аддзела аховы і правапарадку абвінаваціў яго ў расклейванні інфармацыйных улётак, у якіх паведамлялася месца і час сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам. Ён не прывёў ніякіх доказаў, што гэта рабіў Сяргей Ляшкевіч, але ў той самы час папярэдзіў яго, што пратакол ужо складзены і перададзены ў адміністрацыйную камісію.


Усе навіны