Рух супраць алкагалізму і наркаманіі
У межах кампаніі “Цвярозы позірк” актывісты Руху “За Свабоду” і “Правага Альянсу” распачалі серыю семінараў, якія маюць за мэту прадухіленне распаўсюду алкагалізму і наркманіі сярод моладзі Беларусі.
24 студзеня ў Фрунзенскім раёне Мінску дасведчаныя праўнікі цягам двух гадзін распавядалі падлеткам з групы сацыяльнай рызыкі пра небяспеку ўжывання алкаголю, наркотыкаў і наркападобных рэчаў.
Увазе падлеткаў і моладзі былі прапанаваныя выступы на тэмы:
1. Падлеткавая безнадзорнасць на Беларусі: прычыны і вынікі.
2. Наўмыснае спайванне насельніцтва. Двайныя стандарты беларускай дзяржавы на прыкладзе крамы № 28 ТАА ”Азарэнне”.
3. ”Бубкі” і “спайс”-крок насустрач смерці. Праўда аб наркамафіі на Беларусі.
Рух “За Свабоду” і ІКУ “Правы Альянс” заклікаюць да супрацы па дадзенай праблематыцы і да арганізацыі аналагічных семінараў у рэгіёнах краіны зацікаўленыя структуры і асобы.
Актывіст "Правага альянсу" Алесь Шпакоўскі дадае, што сярод прыхільнікаў арганізацыі ёсьць эксперты ў вобласці крымінальнага, працоўнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, якія гатовыя аказваць адпаведную кансультацыйную дапамогу. Дамовіцца аб правядзенні кансультацый, лекцый і семінараў можна звярнуўшыся на паштовую скрыню ales14@tut.by або па тэлефоне: (8-0296)513645.
Усе навіны



