English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вандроўка па Гарадзеншчыне

25/01/10

Таварыства аховы помнікаў запрашае ў сяброўскае падарожжа па маршруце: Мінск – Германішкі – Воранава – Воранаўка – Жырмуны – Восава – Пагародна – Радунь – Нача – Пеляса – Мінск.


Паводле актывіста Руху "За Свабоду", старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, вандроўка адбудзецца 14 лютага.


За адзін дзень плануецца наведаць наступныя мясціны:


Германішкі – касцёл пач. 20 ст. у нэагатычным стылю.
Воранава – местачковая забудова, сінагогі, рыма-каталіцкія могілкі.
Воранаўка – сядзібна-паркавы комплекс 18 ст.
Жырмуны – касцёл драўляны пач. 19 ст.
Восава – касцёл пач. 20 ст. у стылю нэаготыкі.
Пагародна – сядзіба “Гародна”, капліца сяр. 18 ст. у барочным  стылю.
Радунь – касцёл 20-30-х гг. пач. 20 ст. у стылю мадэрн, сінагога 19 ст., могілкі жыдоўскія, забудова мястэчка.
Нача – касцёл пач. 20 ст. у нэагатычным стылю, карчма 19 ст., магіла Т.Нарбута, магіла С.Юндзіла, капліца-пахавальня А.Шукевіча.
Пеляса – касцёл 20-30-х гг. пач. 20 ст. у стылі мадэрн. 


Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах: (+37529)1117332, (+37517)2627343.


Усе навіны