English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Ці трапяць прадстаўнікі дэмсілаў у выбаркамы?

27/01/10

Актывісты Гарадзеншчыны вылучылі ў абласную выбарчую камісію 14 чалавек.


26 студзеня каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк падаў 8 заяваў аб уключэнні прадстаўнікоў Руху “За Свабоду” у склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання з Мастоўскага раёну і шэсць заяваў з Бярозаўкі Лідскага раёну. 


Колькасны склад абласной камісіі 9-12 чалавек. Алесь Зарэмбюк хоча максімальна скарыстаць змены ў выбарчым заканадаўстве, згодна з якімі выбарчыя камісіі будуць на траціну фармавацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.


− Пад час папярэдніх выбарчых кампаніяў  ніводзін наш прадстаўнік не трпаляў у выбарчыя камісіі, зараз адбыліся касметычныя змены ў выбарчым заканадаўстве і камісіі мусяць быць на  траціну сфармаваны  з прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, таму мы вылучылі 14 чалавек, каб у прадстаўнікоў улады быў выбар уключыць найбольш прафесійных на іх думку актывістаў Руху “За Свабоду”  у Гродзенскую абласную выбарчую камісію. Ад таго, якім чынам будзе сфармавана камісія можна будзе меркаваць пра намер улады правесці адкрытыя і свабодныя выбары ў красавіку 2010 года. Гэта будзе першы тэст на дэмакратычнасьць для ўладаў: альбо сябрамі камісій стануць людзі з праўладных арганізацый, кшталту "Белая Русь", БРСМ, Беларуская Аграрная партыя, Рэспубліканская партыя,  Беларуская патрыятычная партыя, альбо ў склад выбаркамаў трапяць прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, АГП, Партыі БНФ, "Зялёныя", БХК ды іншых дэмакратычных структураў, − кажа Алесь Зарэмбюк.


Гарадзенскі каардынатар Руху не вельмі аптымістычна ацэньвае шансы дэмакратаў трапіць у сістэму выбаркамаў, але адзначае, што сам працэс вылучэння дэмакратычных прадстаўнікоў у камісіі шляхам збору подпісаў важны для пашырэння камунікацыі з насельніцтвам.


Усе навіны