English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух "За Свабоду" запрашае ў Косава

28/01/10

Урачыстасці з нагоды 264-х угодкаў нараджэння Тадэвуша Касцюшкі пройдуць 4 лютага ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына (каля Косава, Івацэвіцкі раён).


У мерапрыемствах па ўшанаванню памяці славутага змагара за свабоду прымуць удзел


прадстаўнікі дыпламатычных місій, уладаў, дэмакратычнай супольнасці, простыя жыхары Берасцейшчыны.


Акрамя таго,  у Косаве, дзе  на каталіцкіх могілках усталяваны помнік паўстанцам, у пачатку лютага адзначаюцца чарговыя ўгодкі пачатку паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.


Аддаць даніну павагі змагарам за нашу свабоду запрашаюцца ўсе людзі добрай волі, якім дарагая памяць аб нашых славутых продках.


Усе навіны