Мінадукацыі прадублявала аргументы рэктара БДУ
Маладафронтаўцы Таццяне Шапуцька адмоўлена ў аднаўленні на другім курсе юрфака.
Намеснік міністра адукацыі сп. Жук на скаргу Таццяну Шапуцька паведаміў, што дзеянні рэктарата цалкам адпавядаюць патрабаванням занакадаўства і “прававых падставаў для адмены загада аб адлічэнні не маецца”.
Паплечнікі Таццяны сцвярджаюць, што адказ з Мінадукацыі змяшчае тэктсавыя фрагменты, якія цалкам супадаюць з фармулёўкамі з адмовы рэктара БДУ сп. Абламейкі.
Таццяна Шапуцька лічыць, што Мінадукацыі не адрэагавала на довады, прыведзеныя ў яе скарзе. Маецца на увазе тое, што пры вызначэнні дысцыплінарнага спагнання меркаванне факультэта павінна быць прыярытэтным, а яго кіраўніцтва прапанавала абмежавацца вымовай. Не тлумачыцца, чаму ў адносінах да Шапуцькі было прынятае самае жорсткае пакарнне. На думку актывсткі, намміністра адукацыі папросту абмежаваўся адпіскай.
Нагадаем, актывістка была адлічана з другога курсу спэцыяльнасьці "паліталогія" юрыдычнага факультэта БДУ пасьля ўдзелу ў брусельскім Форуме Грамадзянскай супольнасьці "Усходняга Партнёрства". Рух "За Свабоду" далучыўся да кампаніі падтрымкі адлічанай па палітычных матывах студэнткі. Лідэр Руху "За Свабоду" накіраваў лісты да кіраўніцтва БДУ, у якіх патрабаваў аднавіць актывістку МФ ва ўніверсітэце.
Паводле прэс-службы МФ
Усе навіны



