English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Пінску стала чысцей

02/02/10

Пінскія актывісты Руху “За Свабоду” дамагліся рэгулярнай прыборкі агульных памяшканняў шматкватэрных дамоў гораду.

 

Выканаўчы абавязкі галоўнага ўрача Пінскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сп. Вацук паведаміў актывсітам, што на тэрыторыі ЖЭС № 1 арганізавана рэгулярная (2 разы на тыдзень) прыборка пад’ездаў жылых дамоў. У штатным раскаладзе ЖЭС колькасць прыбіральшчыкаў павялічана да 6 чалавек. Усяго ў філіялах ЖЭХ цяпер працуе 36 прыбіральшчыкаў памяшканняў.

 

Санітарны стан дома па вул. ІПД,63 правяраўся з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя. Начальнік ЖЭС № 1 за ранейшае парушэнне санітарных нормаў у гэтым доме была прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці. В.а. галоўнага ўрача Пінскага ЗЦГіЭ запэўніў актывістаў Руху, што будзе рэгулярна кантраляваць якасць прыборкі пад’ездаў дома па вул. ІПД,63.


Усе навіны