English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

БНБ прапанаваў прадстаўніцтва ў Еўранэст

04/02/10

На паседжанні Рады БНБ, што адбылося 3 лютага, сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы па складу беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства".


Рада БНБ лічыць, што Беларусь мусяць прадстаўляць: АГП, Асамблея НДА, Беларуская асацыяцыя журналістаў, БСДП(НГ), “Малады Фронт”, Партыя БНФ, Партыя БХД, Партыя Свабоды і Прагрэсу, Партыя “Справядлівы свет”, Рух “За Свабоду.


Прапанаваны спіс папярэдне ўзгоднены з Еўрапейскай кааліцыяй. Мяркуецца, што кожная арганізацыя вылучыць у “Еўранэст” па аднаму свайму прадстаўніку.


На паседжанні Рады было заяўлена, што БНБ адкрыты да супрацы з іншымі структурамі, якія падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці.


На паседжанні Рады таксама была разгледжана прапанова старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча па ініцыяванню рэферэндума з мэтай адмены падвышаных з новага году мытаў на імпартуемыя легкавыя аўтамабілі. Рада БНБ падтрымала прапанову Партыі БНФ. Да стварэння ініцыятыўнай групы па збору подпісаў далучацца струткуры, якія ўваходзяць у БНБ. Каардынатарам кампаніі ў межах БНБ прызначаны Аляксей Янукевіч.


Усе навіны