English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух “За Свабоду” вылучыў сваіх прадстаўнікоў у склад усіх тэрытарыяльных раённых камісіяў Мінску

05/02/10

9 раённых тэрытарыяльных камісіяў будуць ажыццяўляць паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў на тэрыторыі адпаведных раёнаў сталіцы.

 

Сярод вылучэнцаў ад Руху ў склад камісіяў такія вядомыя асобы, як праваабаронцы Іна Кулей і Людміла Гразнова, юрысты-палітолагі Эніра Браніцкая і Андрэй Ляховіч, юрысты Андрэй Сушко і Дар’я Каткоўская, сябра камісіяў у 2004 і 2008 гадах Аляксандр Сіманаў, а таксама Таццяна Зялко і Дар’я Слабчанка, якія былі даверанымі асобамі кандыдатаў падчас папярэдніх кампаніяў.

 

“Усе прадстаўнікі вылучаныя шляхам збору подпісаў грамадзянаў. Сярод нашых кандыдатаў людзі вядомыя, адмыслоўцы ў галіне права, якія маюць досвед працы падчас выбараў (былі і назіральнікамі, і сябрамі камісіяў). Рашэнне аб уключэнні вылучэнцаў будзе красамоўным індыкатарам таго, наколькі ўлады жадаюць праводзіць празрыстыя і справядлівыя выбары”, - лічыць Юрась Меляшкевіч, каардынатар Руху “За Свабоду” па Мінску.

 

Нагадаем, пятніца, 5 лютага, з'яўляецца апошнім днём вылучэння кандыдатаў у склад тэрытарыяльных раённых камісіяў.


Усе навіны