English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты Руху гатовы працаваць у выбаркамах усіх акругаў Гомельшчыны

06/02/10

У акруговыя камісіі вобласці вылучана 10 прадстаўнікоў ад Руху “За Свабоду”.


Паводле каардынатара Руху “За Свабоду” па Гомельшчыне Пятра Кузняцова, актывісты арганізацыі  вылучаныя ў склад акруговых камісіяў шляхам збору подпісаў грамадзян ў Гомелі, Жлобіне, Рэчыцы, Мазыры, Добрушы. Сярод вылучаных -- чатыры прадпрымальнікі, настаўніца, кіраўнік лябараторыі, пенсіянер, студэнт, два часова непрацуючых.


Колькі з вылучаных дзесяці актывістаў Руху стануць сябрамі акруговых камісій пакуль невядома. Рашэнне пра склад камісій бліжэйшым часам прыме абласная рада па выбарах. Гэта стане індыкатарам гатоўнасці гомельскіх ўладаў да дэмакратызацыі выбарчага працэсу, якой чакае ад Беларусі Еўразвяз.  Агулам спіс актывсітаў Руху, вылучаных у камісіі, паводле Пятра Кузняцова, складае 16 чалавек.

 

-- Найбольш прыемны для нас факт – наяўнасьць сярод вылучэнцаў у камісіі прадпрымальнікаў. Гэта новыя людзі ў палітыцы, людзі новай фармацыі, якія нас падтрымліваюць, -- кажа каардынатар Руху “За Свабоду”.


Усе навіны