Ніводны вылучэнец ад Руху “За Свабоду” не патрапіў у склад тэрытарыяльных раённых камісіяў Мінску
08/02/10
У панядзелак стаў вядомым склад раённых выбарчых камісіяў Мінску – асобы, вылучаныя ад Руху “За Свабоду” шляхам подпісу грамадзян, у іх не патрапілі. Гарадзкая арганізацыя Руху “За Свабоду” склала ліст са словамі падязкі тым менчукам, якія выказалі давер сваімі подпісамі, дзе тлумачыцца пазыцыя Руха.
Па словах Юрася Меляшкевіча, каардынатара Руху “За Свабоду” па Мінску, вынікі чаканыя:
“Улада дапусціла мінімальную колькасць дэмакратычных кандыдатаў, недастатковую для ўплыву на рашэнні камісіі, якія тая прымае большасцю галасоў”.
Да ведама, кожная з мінскіх раённых выбарчых камісіяў складаецца з 13 чалавек.
Усе навіны



