English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч абураны дзеяннямі ўлад у адносінах да неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі

10/02/10

Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выказаў салідарнасць з актывістамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі, а таксама абурэнне дзеяннямі ўлад, якія "шкодзяць нацыянальным інтарэсам нашай краіны і выбранню ёй еўрапейскага шляху развіцця".


"Новая хваля антыпольскай істэрыкі ў дзяржаўных СМІ, захоп маёмасці грамадскага аб`яднання польскай нацыянальнай меншасці і націск на яго актывістаў, грамадзян Беларусі, супярэчаць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам нашай краіны", — гаворыцца ў заяве палітыка.


На думку Аляксандра Мілінкевіча, "аўтарытарны рэжым чарговы раз дэманструе сваё нежаданне паважаць правы сваіх суайчыннікаў, пачаць сапраўдны ўнутраны грамадскі дыялог і пашырыць супрацоўніцтва з дэмакратычнымі краінамі на аснове агульнапрынятых каштоўнасцяў і стандартаў".


Нагадаем, 8 лютага ў Дом польскі ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці) прыбылі судовыя выканаўцы ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі. Яны заявілі, што кіраўніцтва Дома незаконна завалодала чужой маёмасцю, і запатрабавалі ўсіх пакінуць будынак для правядзення вопісу маёмасці. Актывісты мясцовай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Тэрэсай Собаль вымушаныя былі выйсці з Дома.


Пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін 9 лютага адазваны ў Варшаву. Гэта звязана з сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы.


Усе навіны