Рух “За Свабоду” заклікае падтрымліваць незалежныя СМІ
Беларусы!
Улады перад выбарамі хочуць настрашыць незалежныя СМІ. Каб яны не пісалі і не гаварылі праўды, а публікавалі толькі бяззубыя матэрыялы. Для гэтага прынялі ўказ аб Інтэрнэце. Для гэтага зрабілі папярэджанні Беларускай асацыяцыі журналістаў і газеце “Народная воля”. Для гэтага зрабілі налёт на кватэрку, дзе збіраліся рэпарцёры ТВ “Белсат”.
А мы будзем і надалей падтрымліваць смелых журналістаў.
Выпісвайце незалежныя газеты.
Пасля прачытання закідвайце незалежную газету ў скрынкі суседзяў.
Шукайце ў Інтэрнэце незалежныя сайты.
Глядзіце ТВ “Белсат” і слухайце незалежныя радыёстанцыі.
Не глядзіце падманных каналаў і не чытайце фальшывых СМІ.
Не верце ніводнаму слову прапаганды. Канец ёй будзе бясслаўны.
Уся Еўропа — з намі і за нас.
ПАГА “Рух “За Свабоду”
Усе навіны



