Мінчукі нагадваюць уладам пра капрамонт
Актывісты Руху “За Свабоду” распачалі збор подпісаў жыхароў Заводскага раёну пад зваротам з просьбай распачаць капітальны рамонт іх жытла.
У звароце, які мяркуецца накіраваць у адміністрацыю Заводскага раёну, жыхары дамоў дамоў 92, 94, 88, 86 па вул. Машынабудаўнікоў нагадваюць, што капрамонт у панэльных дзевяціпавярхоўках не праводзіўся больш за 35 год, у сувязі з чым камунікацыі і інфраструктура будынкаў моцна зношаны. Жыхары, якія рэгулярна робяць адлічэнні на капрамонт, просяць раённых чыноўнікаў унесці іх дамы ў план капітальнага рамонту на бліжэйшыя гады.
− Мы плануем працягваць збор подпісаў за капрамонт сярод жыхароў 10 тыповых панэльных дамоў, што размешчаны у раёне вуліц Машынабудаўнікоў, Крупскай і Кабушкіна. Калі летась ў лютымі мы ладзілі апытанне, жыхары гэтага квартала адзначылі праблему капрамонта, як найважнейшую, − кажа актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Красноў.
Актывісты плануюць сабраць пад зваротам некалькі соцень подпісаў і перадаць іх у адміністрацыю Заводскага раёну. Калі гэтая захады не дадуць эфекта, актывісты намераны звяртацца ў гарвыканкам. Мікіта Красноў, які плануе вылучацца па гэтай акрузе ў дэпутаты мясцовых Саветаў, збіраецца надалей адсочваць вырашэнне гэтай праблемы.
Усе навіны



