Рух за празрыстасць у камунальнай гаспадарцы
Каардынатар па Гарадзеншчыне хоча атрымаць разгорнутая звесткі пра паступленне і расходванне стродкаў, якія прадугледжаны на капрамонт жыллёвага фонду.
Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк накіраваў заяву дырэктару РУП ЖКГ сп. Фралову з просьбай даць разгорнутая звесткі пра паступленне і расходванне стродкаў, якія прадугледжаны на капрамонт жыллёвага фонду.
Алесь Зарэмбюк рапрацаваў спецыяльную форму справаздачы, якую і прапанаваў запоўніць кампетэнтным супрацоўнікам РУП ЖКГ. У табліцы маюцца палі для запаўнення, датычныя агульнай плошчы жыллёвага фонду, памеру платы за тэхнічнае абслугоўванне, адлічэнняў сродкаў на капрамонт у 2009 годзе, фактычна атрыманых ад насельніцтва і выкарыстаных на капрамонт сродкаў летась.
− Я хачу дамагчыся, каб інфармацыя пра фінансаванне ЖКГ, яе выдаткі былі празрыстыя для грамадскасці. Людзі рэгулярна робяць адлічэнні на капрамонт, некаторыя − па трыццаць год, але ніхто не ведае, як размяркоўваюцца гэтыя грошы, − тлумачыць сваю ініцыятыву Алесь Зарэмбюк.
Кіраўнік РУП ЖКХ Мастоў у сваім адказе на ліст актывіста абяццае размясціць інфармацыю, яка цікавіць Алеся Зарэмбюка, у бліжэйшых нумарах раённай газеты.
Абласны каардынатар Руху здзіўлены, чаму гэтыя звесткі нельга было даслаць таксама асабіста яму, і спадзяецца, што інфармацыя надрукаваная ў раёнцы будзе поўнай і праўдзівай.
Усе навіны



