English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: краіна абуджаецца

04/03/06

Адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч задаволены вынікамі сустрэч з выбаршчыкамі Гродзенскай вобласці 3-4 сакавіка.

"Бачна, што краіна абуджаецца. Людзі задумаліся, людзі чакаюць перамен. На сустрэчах я бачыў вельмі шмат выбаршчыкаў сталага ўзросту. Здавалася б, не наш электарат. Але яны ўважліва слухаюць, пагаджаюцца з нашымі довадамі. Яны шмат чаго ў жыцці пабачылі і могуць добра разабрацца ў сітуацыі. Трэба толькі данесці да іх слова праўды", - сказаў адзіны кандыдат.

3 сакавіка Аляксандр Мілінкевіч наведаў Ліду, 4 сакавіка - свой родны Гродна, Ваўкавыск і Слонім. У Гродне міліцыя не пусціла кандыдата ў будынак абласной філармоніі, матываваўшы гэта правядзеннем мерапрыемства для ветэранаў МУС у Дзень беларускай міліцыі. Сустрэча прайшла на вуліцы з удзелам каля дзвюх тысяч выбаршчыкаў.

У ваўкавыскім доме культуры сабралося каля 500 чалавек, хаця месцаў у зале было толькі 200. Падобная карціна назіралася і ў Слоніме, дзе сустрэча адбылася ў кінатэатры "Мір".

5 сакавіка кандыдат наведае Баранавічы, адкуль у лістападзе мінулага года ён распачаў свае паездкі па краіне, і Салігорск - сталіцу беларускіх шахцёраў.


Усе навіны