У Гомелі створана абласная кааліцыя БНБ
Прадстаўленыя ў рэгіёне суб’екты Беларускага Незалежніцкага Блоку падпісалі пагадненне аб стварэнні абласной кааліцыі, а таксама дадатак, што да сумеснага удзелу ў кампаніі мясцовых выбараў.
У якасьці падпісантаў выступілі арганізацыі Рух “За Свабоду!” (П. Кузьняцоў), Партыя БНФ (В. Пуціцкі), Партыя БХД (Т. Зайцава), “Малады Фронт” (А. Хмяльніцкі), “Маладая Беларусь” (І. Зайцаў), “Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты” (В. Калесьнікава), Рух Салідарнасьці “Разам” (К. Жукоўскі).
Агульнай місіяй Кааліцыі стануць сумесныя высілкі накіраваныя на тое, каб Рэспубліка Беларусь развівалася як незалежная, сучасная, дэмакратычная краіна.
Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскае вобласьці Пётар Кузьняцоў лічыць, што стварэнне рэгіянальнае кааліцыі БНБ − лагічны этап эвалюцыі беларускіх дэмакратычных сілаў:
− Сёння ўжо зразумела, што аб’яднанне паводле адзінага прызнаку непрыняцьця Лукашэнкі, як такое, не можа прывесці да пазітыўнага выніку. Пратэсныя мэсэджы выклікаюць у насельніцтва адпаведныя эмоцыі, але ж не пераконваюць людзей галасаваць за дэмакратаў, бо такія кааліцыі нічога зразумелага не прапануюць: ці тое камунізм, ці тое сацыялізм, ці толе лібералізм, ці тое нацыяналізм. Прапанаваць штосьці ад імя кааліцыі, куды ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх ідэялягічных плыняў, проста немагчыма. БНБ – гэта дэмакратычнае утварэньне, якое дасылае людзям зразумелы сыгнал: мы ў першую чаргу за незалежнасць, дэмакратыю і еўрапейскасць. Гэтыя каштоўнасці супадаюць з каштоўнасьцямі пераважнае большасьці беларусаў, і ў гэтым нашая сіла і наш патэнцыял, − лічыць сп. Кузняцоў.
Усе навіны



