Сустрэча з Феліксам Шкірманковым (фота)
На імпрэзе ў Слаўгарадзе гучалі вершы, песні і віншаванні.
На прэзентацыю новых кніг ветэрана Другой сусветнай вайны, заснавальніка Беларускага народнага фронту, былога старшыні Слаўгарадскага райсавета Фелікса Шкірманкова прыехалі прыхільнікі ягонай творчасці з Магілёва, Крычава, Мінска, Гомелю. Усяго сабралася 47 чалавек.
Увазе прысутных былі прапанаваныя кніга прозы "Пераэкзаменоўка на восень", а таксама зборнікі вершаў "Папараць кветка" і "Так вижу".
Вядоўцам творчай сустрэчы быў вядомы беларускі паэт Сяргей Законнікаў.
Фелікс Шкірманкоў прачытаў прысутным некаторыя свае вершы. Зміцер Бартосік аздобіў вечарыну выкананнем песень савецкіх бардаў, перакладзеныя на беларускую мову. Сяргей Законнікаў павіншаваў Фелікса Шкірманкова з выхадам апошніх кніг, выказаў ацэнку ягонай творчасці і адзначыў ягоны прыкметны творчы рост. З вітальнымі словамі выступілі таксама намеснік кіраўніка райвыканкама Сяргей Міроненка і галоўны рэдактар раёнкі “Прысожскі край” Валянціна Езерская.
Зараз рыхтуецца да друку чарговая кніга Фелікса Шкірманкова, прысвечаная перамозе у Другой сусветнай вайне.




Усе навіны






