English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мастоўскі райвыканкам хоча адпачыць?

05/03/10

Напярэдадні святаў мясцовае кіраўніцтва прыняла рашэнне, што вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій будзе адбывацца толькі да 5 сакавіка.


Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гродзеншчыне Алесь Зарэмбюк напісаў з гэтай нагоды скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. Ён лічыць, што рашэнне раённых уладаў супярэчыць Выбарчаму Кодэксу Беларусі, парушае правы і законныя інтарэсы грамадзянаў.


Алесь Зарэмбюк адзначае, што ў адпаведнасці з артыкуламі 34 і 35 Выбарчага Кодэкса Беларусі ўчастковыя выбарчыя камісіі фармуюцца не пазней чым за 45 дзён да выбараў. Заявы і пратаколы аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў прадстаўляюцца не пазней чым за тры дні да даты фармавання камісіяў. У адпаведнасці з календарным планам мерапрыемстваў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання, зацверджаных пастановай  Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь дакументы аб фармаванні камісіяў  прадстаўляюцца да 7 сакавіка ўключна, а паседжанні органаў па фарміраванні камісіяў адбываюцца не пазней 10 сакавіка.


Усе навіны