Рух “За Свабоду” Гомельшчыны вылучыў ва ўчастковыя камісіі 54 чалавекі
Актывісты Руху накіравалі ў райвыканкамы Гомельшчыны дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі ва ўчастковыя камісіі.
Паводле каардынатара Руху “За Свабоду” Гомельшчыны Пятра Кузьняцова, усяго па акругах, дзе ідуць прадстаўнікі Руху, налічваецца крыху больш за 200 камісіяў гэтага ўзроўню. У іх было вылучана 54 чалавека. Пры гэтым, як адзначыў Пётр Кузняцоў, 5 акругаў “закрытая” цалкам. Вылучэнне адбывалася як шляхам збору подпісаў, так і пры дапамозе партнёрскіх грамадскіх арганізацыяў.
Абласны каардынатар Руху нагадвае, што ў Гомельскай вобласці ў мясцовыя Саветы ад Руху “За Свабоду” балатуецца 10 прэтэндэнтаў. Два чалавекі вылучаюцца ў Гомельскі гарадскі Савет, пяцёра – адначасова ў раённыя і абласны Савет, тры – ў раённыя Саветы.
Геаграфія вылучэння выглядае наступным чынам: у Гомелі вылучаецца 3 прэтэндэнта, ў Жлобіне ды Калінкавічах – па 2, у Добрушы, Мазыры і Рэчыцы – па аднаму.
Усе навіны



