Астаповіч запрашае ва Украіну
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць вандроўку “Падольскія фартэцыі”.
Вандроўка адбудзецца 26-29 сакавіка па маршруце Мінск—Камянец-Падольскі—Хоцін—Меджыбож—Мінск.
У Камянцы-Падольскім можна наведаць замак 12-18 стст., гарадскія ўмацаванні з цэлым
комплексам вежаў, пераходаў, бастыёнаў. Комплекс Трынітарскага кляштару, комплекс Катэдральнага касцёлу, комплексы Мікалаеўскай царквы, Францішканскага, Дамініканскага кляштару і інш. помнікі.
Хоцін: замак 13-16 ст. з шэрагам вежаў, брамаў, палацу, гарнізону і іншымі пабудовамі.
Меджыбож: замак 12-16 стст: палац, стайня, царква, касцёл, муры з вежамі.
Выправа адбудзецца Выезд у пятніцу ўвечары, прыезд у панядзелак зранку. Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах 292-54-58, 622-57-20 (Velcom), 110-19-28(Velcom), 509-12-16(МТС).
Усе навіны



