English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з замежнымі журналістамі (фота)

23/03/10

22 сакавіка лідэр Руху “За Свабоду” меў працяглую гутарку з прадстаўнікамі СМІ і  НДА з Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы, Нідэрландаў.


Галоўнае пытанне, якое цікавіла замежную прэсу – магчымы ўдзел Аляксандра Мілінкевіча ў прэзыдэнцкіх выбарах.


Апроч стаўлення Аляксандра Мілінкевіча да прэзыдэнцкай кампаніі 2011 году, ўдзельнікаў сустрэчы цікавілі прычыны раз’яднанасці беларускай апазіцыі, эканамічная і сацыяльнай праграма Руху “За Свабоду”, падрыхтоўка да святкавання Дня Волі, значэнне гэтага свята для беларусаў ды шэраг іншых пытанняў.


Увечары Аляксандр Мілінкевіч даў інтэрв’ю французскаму выданню Figaro, а таксама сустрэўся з берлінскімі студэнтамі, якія робяць даследаванні на беларукую тэматыку.


Аляксандр Мілінкевіч адзначыў велізарную ролю сродкаў масавай інфармацыі ў падтрыманні палітычнага інтарэсу да Беларусі ў замежжы.

 


Усе навіны