English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дзень Волі (фотарэпартаж)

25/03/10

Адзначэнне Дня Незалежнасці адбывалася на пляцоўцы каля Акадэміі Навук.

 

З віншавальным словам выступілі вядомыя, грамадсікя дзеячы, барды і паэты. Паколькі машына з гукаўзмацняльнай апаратурай была затрыманая, выступоўцы скарысталіся мегафонам, дастаўку якога аператыўна арганізавалі актывісты Руху "За Свабоду". Да мікрафону выходзілі Аляксей Янукевіч, Віталь Рымашэўскі, Алесь Лагвінец, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Някляеў ды іншыя вядомыя асобы.

 

Над натоўпам у паветры традыцыйна луналі бел-чырвона-белыя сцягі, балонікі і партыйная сімволіка. Сярод удзельнікаў акцыі былі актывісты Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, БХД, АГП, "Еўрапейскай Беларусі", "Вольнай моладзі", "Маладой Беларусі".

 

Пасля заканчэння вітальным прамоў, дэмакратычныя актывсіты пасунуліся з транспарантамі сваіх арганізацый і нацыянальнымі сцягамі бліжэй да праспекту. Кіроўцы актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў святкавання гукавымі сігналамі.

 

Спроба часткі моладзевых актывістаў рушыць па ходніках праспекта ў цэнтр горада была спынена экіпіраванымі супрацоўнікамі ПМСП.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Усе навіны