Жлобінская міліцыя баіцца будучага прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча
Учора ўвечары ў Віктара Карніенкі, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, жлобінская міліцыя незаконна канфіскавала 28 тысяч экзэмпляраў агітацыйных матэрыялаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл. Міліцыі не спадабалася, што на ўлётках было напісана “Мілінкевіч – будучы прэзідэнт”.
- Калі падазрэнні ва ўгоне былі знятыя, міліцыя зацікавілася друкаванай прадукцыяй, - паведаміў БелаПАН В.Карніенка. - Паехалі ў Жлобінскі РАУС, дзе разбіраліся да 00.10. Прысутнічаў пракурор, як мне падалося - не зусім у цвярозым стане, што, відаць, зразумела ў гэткі час сутак. Акрамя канфіскацыі цалкам законна выданых матэрыялаў, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні - маўляў, сцвярджэнне, якое ўтрымліваецца ў агітацыйных матэрыялах, што Мілінкевіч - будучы прэзідэнт, з'яўляецца парушэннем.
В.Карніенка заявіў, што будзе абскарджваць незаконныя дзеянні міліцыі.
Усе навіны


