English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіст Руху падаў скаргу ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію

29/03/10

Рыгор Грык не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Баранавіцкі гарсавет і Брэсцкі аблсавет па прычыне 14 нібыта няправільных подпісаў.


27 сакавіка года баранавіцкі актывіст Руху “За Свабоду” Рыгор Грык падаў скаргу ў Брэсцкую тэрытарыяльную абласную выбарчую камісію.


Рашэннем Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй 25.03.2010 года № 3-6 ён быў незарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета па выбарчай акрузе № 15 і рашэннем № 1 Акруговай выбарчай камісіяй па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 17 ён таксама не быў зарэгістраваны кандыдадам у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.


Падставаю для такога рашэння, на думку 2-х камісій, стала наяўнасць 14 недакладных подпісаў грамадзянаў: Чарняка Вячаслава Восіпавіча, Касцюк Валянціны Восіпаўны, Кучуры Людмілы Сяргееўны, Негамядзянава Сяргея Наільевіча, Кавалёвай Марыны Іванаўны і інш.


Камісіі палічылі, што выбаршчыкі ўласнаручна паставілі свой подпіс, але не дату. Сябрам камісіі таксама удалося атрымаць распіскі падпісантаў аб тым, што яны ставілі толькі подпіс.


Незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты Рыгор Грык лічыць, што сябры выбарчых камісій сабралі пісьмовыя заявы пра адмову ад подпісаў падманным чынам, на што ў яго ёсць адпаведныя доказы.


З прынятым камісіей рашэннем Рыгор Грык катэгарычна не пагадзіўся і зыходзячы з вышэй выкладзенага і кіруючыся арт. 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён просіць Брэсцкую тэрытарыяльную абласную выбарчую камісію:


1. прыцягнуць адпаведных спецыялістаў і правесці падчыркаведчаскую экспертызу падпісных лістоў;


2. рашэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і Акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 17 ад 25 сакавіка 2010 года прызнаць незаконнымі, парушаючым яго канстытуцыйнае права быць выбраным у дзяржаўныя органы;


3. зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога  і абласнога Саветаў дэпутатаў.


Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца дадаў, што калі і Брэсцкая абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія прыме рашэнне на карысць Баранавіцкай гарадской камісіі і акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 17, то Рыгор Грык мае намер звяртацца ў суд.


Усе навіны