Хвіліны галоснасці
Увечары, 14 красавіка адбудзецца радыёвыступ дарадцы старшыні Руху “За Свабоду”, кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай акрузе Алеся Лагвінца.
Выступы кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца а 18 гадзіне. Улады абяцалі цалкам адмовіцца ад цэнзуры тэкстаў. Прынамсі, ў Мінску гэтае абяцанне пакуль выконваецца.
Алесь Лагвінец у сваім звароце да выбаршчыкаў, як і Зміцер Бабіцкі, скарыстаўся некаторымі цытатамі з фільму "V значыць вендэта".
Палітык заклікае абарваць спіраль маўчання і пачаць гаварыць у голас: "Словы ніколі не згубяць сваёй моцы. Словы перадаюць зьмест, а тым, хто умее слухаць – кажуць праўду!”
“Няхай сёння ня кожны гатовы адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасць выбару, гэта значыць магчымасць мысьліць, ацэньваць і параўноўваць, а самае галоўнае – магчымасць гаварыць. Менавіта таму я ўдзельнічаю ў гэтых так званых “выбарах”. Каб была якасная альтэрнатыва! Каб казаць праўду!” – упэўнены Алесь Лагвінец.
Усе навіны






