English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

ЦВК пацвердзіў права кандыдатаў у прэзідэнты на свабодны распаўсюд агітацыйных матэрыялаў

07/03/06

Кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прызнала, што пастановы мясцовых органаў выканаўчай улады, якія абмяжоўваюць распаўсюд агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзідэнты, незаконныя.

Такі адказ атрымаў сёння Уладзімір Кацора, даверанная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, на свой зварот у ЦВК. Лідзія Ярмошына ў сваім адказе тлумачыць, што “агитационные печатные материалы могут свободно распространяться на встречах с избирателями, в местах, предназначенных для размещения агитационных печатных материалов, и вне этих мест”.

Такім чынам, ЦВК фактычна прызнаў, што затрыманні актывістаў каманды А.Мілінкевіча, якія распаўсюджвалі агітацыйную друкаваную прадукцыю, складанне на іх пратаколаў і спагнанне штрафаў супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны