English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух да Року

29/04/10

Рух “За Свабоду” запрашае на польскі Seven Festival.


Рух “За Свабоду” з’яўлаецца арганізацыйным партнёрам музычнага фэста Seven Festival.


Жадаючым наведаць фэст актывісты Руху дапамогуць аформіць бясплатныя візы і квіткі па адмысловым для беларусаў кошце – 18 эўра на чатыры дні, а таксама арганізуюць працу беларускага намёту.


Знаёмы беларусам па ранейшай назве Union of Rock, музычны фэст Seven Festival збірае рок-зорак 8-11 ліпеня на Мазурах. Сёлета сярод іншых гуртоў у фэсце прыме ўдзел культавы Sepultura, а таксама беларускі “Шпіталь Ф”.


За 19 год свайго існавання фэст у Вэнгажэва, што месціцца ў маляўнічным краі Мазурскіх азёраў, стаў адным з найбуйнейшых польскіх рок-фэстваляў. Арганізатары не пабаяліся рэбрэндынгу менавіта дзеля любых Мазур, якія ўдзельнічаюць у конкурсе “Сямі цудаў прыроды” – адсюль і новы назоў.


Цягам чатырох дзён на чатырох сцэнах фэсту адыграюць Sepultura, Hunter, Hey, Heart and Soul, Sztywny Pal Azji, Koniec Swiata, Hurt, Kolaboranci, Strange Attractor, Wygraj Grand Prix, Coma, Closterkeller, Vader, Lipali, Muchy, California Stories Uncovered, Klimt, Tides From Nebula. Ужо ня першы раз на фэсце выступяць і беларусы – гэтым разам “Шпіталь Ф”.


Арганізацыйны партнёр Seven Festival у Беларусі – Рух “За Свабоду”, які дапаможа замовіць квіткі, атрымаць бясплатныя візы і выбраць найлепшы варыянт даезду да Вэнгажэва (фэст праходзіць у 200 км ад беларускай мяжы). Актывісты Руху таксама пазнаёмяць гасцей фэсту з беларускай рокавай культурай: будзе працаваць беларускі намёт – наша выспачка на Мазурскіх азёрах.


Каб замовіць квіток, адпраўляйце запыт на 7fest.mff@gmail.com. Пазначце, ці Вам патрэбная бясплатная віза (у такім выпадку дадайце імя лацінкаю як у пашпарце, дату нараджэння, нумар пашпарту, кім і калі выдадзены, тэрмін дзеяння дакумента).


Увага! Рух “За Свабоду” не гарантуе атрымання візаў усім жадаючым, перавага будзе аддавацца тым, хто раней падаў заяўку, а візы будуць афармляцца па меры паступлення запытаў. Таксама, калі ласка, пазначце, ці Вам патрэбная дапамога ў даезду да Вэнгажэва.


Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефоне: (+37529)3332065 (Наталля).   


Усе навіны