English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Жыхары Баранавічаў сустрэліся са шведскім прафесарам гісторыі (+фота)

05/06/10

Актывісты Руху “За Свабоду” арганізавалі прэзентацыію кнігі Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі”.


Баранавіцкія прыхільнікі “Руху “За Свабоду” ды проста аматары роднай гісторыі 4 чэрвеня арганізавалі творчую сустрэчу са шведскім прафесарам гісторыі Андрэем Катлярчуком.


Андрэй Катлярчук – беларус па паходжанню – з’яўляецца грамадзянінам Швецыі. Ён паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю па праблеме ўзаемаадносінаў Вялікага княства Літоўскага і Швецыі ў часе еўрапейскага крызісу XVII ст.


Андрэй Катлярчук прыехаў у Баранавічы з мэтаю прэзентацыі сваёй новай кнігі “У ценю Польшчы і Расеі”. Аўтар адзначыў, што ў кнізе гаворка ідзе, найперш, пра Кейданаўскую унію 1655 года, паводле якой галоўным хаўруснікам Літвы-Беларусі станавілася пратэстанцкая Швецыя. У вайне 1654-1667гг. паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй Вялікае Княства Літоўскае фактычна было захоплена расійскім войскам, а цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе Вялікім князем Літоўскім. Каб уратаваць дзяржаву Януш і Багуслаў Радзівілы і 1134 прадстаўнікі беларускай шляхты пайшлі на падпісанне уніі са Швецыяй.


Андрэй Катлярчук, які старанна даследаваў гістарычныя архівы Ватыкана, Стакгольма, Гамбурга, Лондана, Фларэнцыі, Парыжа, сцвярджае, што Кейданаўская унія 1655 года магла змяніць баланс сілаў ва ўсёй Усходняй Еўропе і ў Балтыйскім рэгіёне ў прыватнасці. Пасля гэтай падзеі усё балтыйскае ўзбярэжжа апынулася ў межах Шведскай імперыі, а Балтыйскае мора зрабілася “унутраным возерам Швецыі”. Такім чынам, дзякуючы Кейданаўскай уніі Літва-Беларусь (адрозна ад гетманаўскай Украіны) засталася на мапе Еўропы да 1795 года.


Андрэй Катлярчук адказаў на шматлікія пытанні удзельнікаў сустрэчы. Напрыканцы імпрэзы ахвотныя набылі цікавыя кнігі па гісторыі Беларусі.

 

 


Усе навіны